28.03.2024 адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па кантролі за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11.2006
28.03.2024 адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па кантролі за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11.2006. На пасяджэнні былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб рабоце суб'ектаў прафілактыкі па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей.
У рамках якога абмеркаваны пытанні абгрунтаванасці зняцця дзяцей з уліку, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, працягласць знаходжання дзяцей на названым відзе ўліку; аб праведзенай рабоце па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні бацькоў дадзенай катэгорыі, атрыманні імі неабходных відаў дапамогі; аб рабоце ўстаноў адукацыі па раннім выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі; якасці правядзення сацыяльных расследаванняў, па выніках якіх дзеці не прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы вынікі правядзення міжведамасных рэйдавых мерапрыемстваў у сем'і, якія патрабуюць павышанай увагі.
2. Аб праведзенай рабоце па працаўладкаванні абавязаных асоб, у тым ліку прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.20 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе адміністрацыйнага арышту за першы квартал 2024 г., аб прынятых мерах па павышэнні ўзроўню заработнай платы абавязаных асоб.
3. Аб Алгарытме рэагавання дзяржаўных органаў на экстранныя паведамленні аб неспрыяльнай для дзяцей абстаноўцы, фактах надзвычайных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.