28 чэрвеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Сеў у машыну — прышпілі рэмень!»

28 чэрвеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Сеў у машыну — прышпілі рэмень!»

28 чэрвеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Сеў у машыну — прышпілі рэмень!»

У пятніцу, 28 чэрвеня, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецыяльнае мерапрыемства, накіраванае на прадухіленне ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Акцыя акрамя прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапагандуе выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад.

ДАІ нагадвае, што вадзіцелі, якія ігнаруюць правілы перавозкі дзяцей ва ўтрымліваючых прыладах, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

  • За аднаразовае парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 4 БВ.
  • За паўторнае парушэнне на працягу года прыйдзецца раскашэліцца на суму ад 2 да 8 БВ.

 

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС