27 сакавіка ў Віцебскай вобласці будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!»

27 сакавіка ў Віцебскай вобласці будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!»

27 сакавіка ў Віцебскай вобласці будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!»

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правіл перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад, у гэту пятніцу Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Прышпіліся да бяспекі!».

Згодна з даследаваннямі, для людзей, выкінутых з аўтамабіля, верагоднасць загінуць у дзясяткі разоў большая, чым для тых, хто застаўся ў машыне. Статыстыка ДТЗ паказвае, што 80% вадзіцеляў і пасажыраў, якія карысталіся рамянём бяспекі, трапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў.

Многія вадзіцелі аўтатранспарту скардзяцца на тое, што прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна і гэта перашкаджае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, якія наадварот, не прышпіліўшыся, адчуваюць дыскамфорт і неабароненасць. Людзі, якія задумваюцца пра сваю бяспеку, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правіл дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму.

Часам непрышпілены вадзіцель, трапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, атрымлівае траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ці застаецца інвалідам.

Нагадаем, згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання пазначаных у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны».

Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

У рамках Адзінага дня БДР супрацоўнікі ДАІ, у першую чаргу, звернуць увагу на парушэнні Правіл вадзіцелямі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі.

Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 4 артыкула 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля можа быць накладзены штраф у памеры да 1 базавай велічыні або папярэджанне.

За парушэнне правіл перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт.18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 БВ.

Паважаныя вадзіцелі! Паклапаціцеся загадзя пра сваіх пасажыраў. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, прасачыце за тым, каб усе пасажыры былі прышпілены рамянямі бяспекі. Не забывайце самі прышпільвацца. Памятайце, гэта дапаможа захаваць сабе і іншым жыццё і здароўе!

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС