27 студзеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Разам – за бяспеку на дарогах!»

27 студзеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Разам – за бяспеку на дарогах!»

27 студзеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Разам – за бяспеку на дарогах!»

У 2022 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 390 ДТЗ, у якіх 65 чалавек загінулі, раненні атрымалі 402 чалавекі.

Галоўнай прычынай трагедый і бед на дарозе застаецца чалавечы фактар. Удзельнікі дарожнага руху свядома парушаюць правілы, за што расплачваюцца сваім здароўем. Часцяком жа бестурботнасць на дарозе мае куды больш высокую цану - чалавечае жыццё!

Наўрад ці кіроўца, які садзіцца за руль п'яным або перавышае хуткасць, задумваецца, што ён можа апынуцца ў зводцы ДАІ. Ну а колькі выпадковых удзельнікаў дарожнага руху пакутуе па чужой віне – не злічыць. Прычыны ўсіх дарожных бед і аварый крыюцца ў ігнараванні правілаў дарожнага руху.

Паважаныя аўтамабілісты! Не забывайце аб павышаных мерах бяспекі ў халодную пару года, выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічвайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Памятайце, што дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, усім пасажырам - прышпільвацца. І будзьце вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Паважаныя пешаходы! Не ігнаруйце простае правіла, пераходзіць праезную частку дарогі толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканайцеся, што вадзіцелі вас бачаць і спыніліся. Неабходна таксама памятаць, што транспартны сродак на халодным мокрым пакрыцці часам не мае тэхнічнай магчымасці здзейсніць прыпынак на кароткай дыстанцыі. Пры пераходзе дарогі заўсёды сачыце за дарожнай абстаноўкай і пераконвайцеся ў бяспецы здзяйсняемага дзеяння. У цёмны час сутак, перасоўваючыся па неасветленых месцах, абавязкова абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Шматгадовая практыка паказвае, што менавіта ўзаемапавага, дысцыплінаванасць усіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама памяркоўнае стаўленне адзін да аднаго – залог бяспекі на дарозе, якая не даруе памылак!

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама