27 верасня адбудзецца сельскагаспадарчы кірмаш у Паставах
У чацвер на кірмашы ў Варапаеве было сапраўднае восеньскае буйства фарбаў: саджанцы, кветкі, знакаміты мёд з пасекі «Пчаліны рай» і чарга па прадукцыю «Паставы-гарадок». Але галоўны тавар тут — радасць ад сустрэчы. Яна раздаецца бясплатна і ў неабмежаванай колькасці!
Не прапусціце: 27 верасня — вялікі сельскагаспадарчы кірмаш у Паставах! Там таксама будзе і выбар, і канцэрт.