26 верасня – Адзіны дзень бяспекі
26 верасня 2024 года ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Яго мэта – навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, няштатных сітуацыях і аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца трагічнымі прыкладамі пажараў: пажар у начным клубе «Хромая лошадь» (г. Перм, Расія), у ГЦ «Зимняя вишня» (г. Кемерава, Расія) і інш.
За 8 месяцаў 2024 года ў Віцебскай вобласці на аб'ектах прадпрыемстваў і арганізацый адбылося 30 пажараў, у выніку якіх былі траўміраваны тры чалавекі, на шчасце ніхто не загінуў.
Штодня кожны чалавек наведвае грамадскія месцы: гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, школы, кінатэатры і клубы, дзе могуць спатрэбіцца навыкі эвакуацыі са будынкаў, уменне чытаць план эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе.
У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі, азнаёміцца з якімі можна на інтэрактыўнай карце.
Інфармацыйныя матэрыялы: аўдыё і відэаролікі, наглядна-выяўленчая прадукцыя і рэкамендацыі для кіраўнікоў арганізацый па правядзенні Адзінага дня бяспекі можна знайсці па спасылцы.