26 лістапада ў рамках Адзінага дня інфармавання старшы памочнік пракурора Пастаўскага раёна Тамара Зубко правяла сустрэчу з калектывам УП ЖКГ на тэму «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці»
Спікер таксама ў сваім выступленні звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць прывіцця лічбавай гігіены дзецям і падлеткам, бо яны сёння не толькі актыўна кантактуюць у месенджарах, але і паглыбляюцца ў свет анлайн-гульняў, дзе іх кола зносін пашыраецца за кошт незнаёмцаў. Сярод іх могуць хавацца і кіберзлачынцы, якія імкнуцца выкарыстоўваць дзіця для атрымання канфідэнцыйнай інфармацыі.
Неакрэплая псіхіка, схільнасць да ўнушэння і маніпулявання робяць іх лёгкай «здабычай» для зламыснікаў.