26 мая на базе вайсковай часці 25888 урачыста адкрылі лагер для вучэбна-палявых збораў навучэнцаў 10-х класаў.
Мэта – замацаваць тэорыю на практыцы па прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка».
66 юнакоў са школ раёна чакаюць 10 дзён інтэнсіўнай падрыхтоўкі (60 гадзін) ва ўмовах, максімальна набліжаных да армейскіх. Хлопцы будуць жыць у спецыяльна разгорнутым палатачным гарадку.
На ўрачыстай цырымоніі будучых абаронцаў настаўлялі: начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава; начальнік групы прызыву ваеннага камісарыята Пастаўскага раёна Дзмітрый Дзевятоўскі; камандзір в/ч 25888 Аляксандр Корзан; дырэктар СШ №1 г. Паставы Валерый Каліцкі. Што чакае дапрызыўнікаў? страявая, агнявая і тактычная падрыхтоўка; вывучэнне агульнавайсковых статутаў; асновы радыяцыйнай і хімічнай абароны; кругласутачнае знаходжанне ў фармаце воінскай часці.
Пажадаем хлопцам поспехаў і моцнай вытрымкі!