24 сакавіка ў Паставах прайшла раённая спартландыя сярод непаўналетніх пад дэвізам «Нас аб'ядноўвае спорт!»

Мерапрыемства сабрала навучэнцаў усіх гарадскіх школ, гімназіі, а таксама Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Арганізатары паставілі перад сабой шэраг важных задач. Галоўная з іх — садзейнічанне прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі. Спартландыя таксама накіравана на фарміраванне ў падрастаючага пакалення ўстойлівых каштоўнасцей здаровага ладу жыцця і прыцягненне ўвагі да важнасці фізічнай актыўнасці.