24 сакавіка Пастаўскі дзяржаўны каледж наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч
Разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыем Хамой і намеснікам старшыні Пастаўскага райвыканкама Станіславам Чымбургам ён азнаёміўся з навучальнымі майстэрнямі, лабараторыямі і ўмовамі, створанымі для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў. .
Асноватворным пытаннем стала абмеркаванне замацавання маладых спецыялістаў на вёсцы. Уладзімір Іосіфавіч пагутарыў з навучэнцамі, даведаўся пра іх планы пасля заканчэння каледжа і гатоўнасць працаваць у сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна.