22 снежня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі Варапаеўскай дыстанцыі пуці наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу Пасечнікаў
Старшыня прафкама Ала Туміла і тэхнік
Наталля Казаравец павіншавалі вялікую і дружную сям'ю, дзе растуць 9 прыёмных
дзяцей, з надыходзячым Новым годам і ўручылі ад калектыву навагодні падарунак
—сертыфікат на 1000 рублёў.
Такія акцыі — важная частка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і ўклад у стварэнне свята для тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.