2-гі этап акцыі «Бяспека ў кожны дом» у Пастаўскім раёне!

2-гі этап акцыі «Бяспека ў кожны дом» у Пастаўскім раёне!

2-гі этап акцыі «Бяспека ў кожны дом» у Пастаўскім раёне!

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў Дзяржаўнай установе культуры «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна».

У мерапрыемстве сумесна з работнікамі РАНС прынялі ўдзел актывісты Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

У рамках мерапрыемстваў была арганізавана работа тэматычных інтэрактыўных пляцовак «Небяспечная печ» і «Эвакуацыйныя знакі», дзе ратавальнікі расказалі і на практыцы паказалі насельніцтву, як правільна і галоўнае бяспечна эксплуатаваць ацяпляльную печ, нагадалі правілы эксплуатацыі электраабсталявання, правілы выкліку экстранных службаў, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Таксама нагадалі пра неабходнасць і правілы ўстаноўкі АПА.

Па заканчэнні мерапрыемства прадэманстравалі тэматычныя відэафільмы і, вядома, ніхто не застаўся без падарунка. Актывісты БМГАП узнагародзілі ўсіх удзельнікаў карыснай і цікавай наглядна-выяўленчай прадукцыяй.