19 сакавіка ў працоўных калектывах Пастаўшчыны працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы
19 сакавіка ў працоўных калектывах Пастаўшчыны
працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы. Галоўнай тэмай сустрэч з
работнікамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў сталі сучасныя падыходы да
развіцця рэгіёнаў — ад умацавання эканомікі да ўдасканалення сацыяльнай
інфраструктуры.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў абмеркаваў гэтую тэму з калектывам унітарнага прадпрыемства «Завод «Беліт».
Паралельна сустрэчы праходзілі і ў іншых арганізацыях. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак правяла адзіны дзень інфармавання ў інспекцыі МПЗ па Пастаўскім раёне.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп таксама ўжо наведалі ТЦСАН, ААТ «Сцяг Перамогі Агра», СШ №1, іншыя ўстановы і арганізацыі раёна.