19 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Вулічны рух — тэорыя, практыка, адказнасць»

19 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Вулічны рух — тэорыя, практыка, адказнасць»

19 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Вулічны рух — тэорыя, практыка адказнасць»

Мерапрыемства накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў.

У канцы мая ў раёне дома нумар пяць на вуліцы Баграмяна горада Віцебска пры выездзе з дваровай тэрыторыі 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Honda" здзейсніў наезд на 13-гадовую веласіпедыстку. Дзяўчынку даставілі ў бальніцу.

У перыяд правядзення акцыі Дзяржаўтаінспекцыя будзе надаваць асаблівую ўвагу правільнасці перасячэння дарогі веласіпедыстамі. Таксама будуць прыняты меры па недапушчэнні з'яўлення менавіта гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху на праезнай частцы ў тых месцах, дзе гэта забаронена.

Паважаныя дарослыя!

Рэгулярна нагадвайце сваім дзецям пра правілы бяспекі на дарозе. Асабліва пра тое, што іх важна не толькі ведаць, але і выконваць.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама