19 снежня ў Віцебску прайшло Адкрытае першынство Віцебскай вобласці па боксе сярод СДЮШАР

19 снежня ў Віцебску прайшло Адкрытае першынство Віцебскай вобласці па боксе сярод СДЮШАР

19 снежня ў Віцебску прайшло Адкрытае першынство Віцебскай вобласці па боксе сярод СДЮШАР
У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя юныя баксёры спартыўна-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву з гарадоў Віцебскай вобласці: Віцебска, Наваполацка, Оршы, Глыбокага і Пастаў.

Каманда баксёраў з горада Паставы паказала выдатны вынік, заняўшы другое месца ў агульнакамандным заліку (трэнер па боксе Юрый Макрата).

Асаблівых віншаванняў заслугоўвае Яраслаў Майсеенка, які ў сваёй вагавой катэгорыі атрымаў перамогу і падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала, заваяваўшы першае месца.

Віншуем і жадаем новых перамог!