18 сакавіка АДАІ Пастаўскага РАУС правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў
18 сакавіка аддзяленне ДАІ Пастаўскага РАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад дэвізам «Правільны маршрут», накіраваных на папярэджанне ДТЗ, якія адбываюцца з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
У рамках мерапрыемстваў дзяржаўтаінспектары правядуць адпрацоўкі пешаходных пераходаў па выяўленні вадзіцеляў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам. Таксама, пераважна ў вячэрні час, пройдуць і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правіл дарожнага руху пешаходамі.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама