18-21 верасня ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Прышпіліце дзяцей!»
Падчас прафілактычнай акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі акцэнтуюць увагу на правілах перавозкі дзяцей у асабістым транспарце, а таксама перавозчыкамі і арганізатарамі, якія ажыццяўляюць перавозку груп дзяцей.
У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці здзейснена 14 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 17 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Так, 9 жніўня бягучага года ў абласным цэнтры на скрыжаванні вуліц Багатырова і Акцёраў Яроменкі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі, якое рухалася ў прамым напрамку па вул. Багатырова з боку вул.33 Арміі ў бок вул.Караткевіча і легкавога аўтамабіля «Volkswagen Caddy», які рухаўся з вул. Акцёраў Яроменкі ў бок вул. 33 Арміі. У выніку сутыкнення мікрааўтобус перакуліўся на бок. Усім удзельнікам ДТЗ, у тым ліку дваім непаўналетнім, аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
21 жніўня ў Полацкім раёне 23-гадовы вадзіцель «Ford Orion» не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У машыне знаходзіліся трое дзяцей – дзяўчынкі 12 і 15 гадоў і сямігадовы хлопчык. Усе яны атрымалі траўмы, з якімі трапілі ў бальніцу.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна п.178 ПДР Рэспублікі Беларусь перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: 1. дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці – ва ўзросце да 5 гадоў; 2. дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадках, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4-х базавых велічынь.
Беражыце нашу будучыню! Перавозьце дзяцей з захаваннем Правіл дарожнага руху!
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама