
16.02.2025 у 00-10 паступіла паведамленне аб пажары хлява па вул. Звілістай, д. 19А у
в. Сакуны Камайскага с/с Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў хляве
пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны
ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых
агрэгатаў і ўстройстваў (перагрэў печы).
