14 сакавіка 2024 г. у Пастаўскім райвыканкаме праведзены семінар-вучоба
14 сакавіка 2024 г. у Пастаўскім райвыканкаме праведзены семінар-вучоба для спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, адказных за работу абавязаных асоб, якія кампенсуюць сродкі на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Былі прапрацаваны заканадаўчыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць службовых асоб у рабоце з абавязанымі асобамі, разгледжаны праблемныя пытанні ў дадзеным напрамку дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, заслуханы службовыя асобы, разгледжаны канкрэтныя сітуацыі з запрашэннем абавязаных асоб, праведзены індывідуальныя кансультацыі для зноў прызначаных спецыялістаў.
У рабоце семінара прынялі ўдзел: намеснік старшыні райвыканкама Чымбург С.В., старшы памочнік пракурора Зубко Т.П., намеснік старшыні КДН райвыканкама Нагановіч М.П., спецыяліст ІСН АУС райвыканкама Сарычава І.А., галоўны спецыяліст аддзела па сацыяльна-працоўных адносінах і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Рымша Л.С., галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Танона М.П., дырэктар ДУА «СПЦ Пастаўскага раёна» Селіванава Н.В., загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Пастаўскі ТЦСАН» Качакулян Т.В., урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ «Пастаўская ЦРБ» Пучынская А.А.