133 невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці прапануюцца бязвыплатна для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў
Камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама вызначаны пералік са 133 невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць прапанаваны інвестарам бязвыплатна для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў або ж прададзены на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай адной базавай велічыні.
Гэты пералік сфарміраваны на падставе прапаноў раённых і гарадскіх выканкамаў Віцебскай вобласці.
Найбольшая колькасць аб'ектаў прапануецца ў Пастаўскім (25), Аршанскім (18), Бешанковіцкім (13) раёнах.
Самы буйны з прапанаваных аб'ектаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці ‒ гэта былы цагельны завод у Расонскім раёне, пабудаваны ў 1996 годзе.
Ён мае ўдалае месцазнаходжанне ‒ знаходзіцца паблізу дарогі рэспубліканскага значэння Р-24, якая злучае горад Полацк з Расонамі, а да мяжы з Расійскай Федэрацыі ад яго ўсяго 10 км.
Тэрыторыя складае больш за 16 га., на якой размешчаны 24 будынкі і збудаванні плошчай больш за 25 тысяч кв.м.
У склад вытворчага комплексу ўваходзіць адміністрацыйны будынак, вытворчы цэх, гаражы, склад, кацельня, іншыя аб'екты нерухомасці, а таксама вытворчае абсталяванне.
На тэрыторыі маюцца інжынерныя камунікацыі: электразабеспячэнне і ацяпленне, ёсць пітная вада, тэхнічная вада, забеспячэнне гарачай вадой, каналізацыя і газазабеспячэнне.
Тэрыторыя завода абгароджана і знаходзіцца пад аховай.
У цяперашні час разглядаюцца розныя спосабы яго ўключэння ў гаспадарчы абарот ‒ гэта і арэнда, і продаж, а таксама перадача ў бязвыплатнае карыстанне пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.
Азнаёміцца з пералікам прапанаваных аб'ектаў можна на сайце камітэта.
Па пытаннях перадачы маёмасці пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў аддзел эканомікі мясцовага выканаўчага камітэта, дзе размешчаны цікавы аб'ект нерухомасці.