13 і 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецмерапрыемства "Бяспечная вобласць!"

13 і 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецмерапрыемства "Бяспечная вобласць!"

13 і 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецмерапрыемства "Бяспечная вобласць!"

У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць дэталёвую праверку ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, акцэнт зробяць на спыненні грубых парушэнняў ПДР. Размова пра вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у нецвярозым стане або без права кіравання транспартнымі сродкамі, выязджаюць на паласу сустрэчнага руху, дзе гэта забаронена, і перавышаюць хуткасныя рэжымы. Інспектары прыменяць негалосны і змешаны кантроль, патруляваць дарогі будуць і на аўтамабілях без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі.

У студзені—красавіку ў Віцебскай вобласці адбылося 79 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 21 чалавек загінуў і 81 атрымаў раненні. Праца супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі накіравана на зніжэнне паказчыкаў аварыйнасці. Падчас спецмерапрыемства "Бяспечная вобласць" будуць праводзіць прафілактычныя гутаркі з уладальнікамі транспартных сродкаў, але не застануцца і без увагі ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху.