Фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдзе 12-14 чэрвеня
12—14 чэрвеня нас чакае адна з галоўных падзей у культурным жыцці Пастаўшчыны — міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
Сёлета любімае многімі гараджанамі і гасцямі горада свята будзе юбілейным, 35-м па ліку, і падорыць нямала яркіх уражанняў.