10.03.2026 інспекцыяй сектара нагляду і прафілактыкі Пастаўскага РАНС праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
- не забяспечваецца працаздольнасць і пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў пажаратушэння (патрабуецца перазарадзіць, альбо замяніць спраўным вогнетушыцелі ў адміністрацыйным будынку аг. Юнькі, вогнетушыцелі, якія знаходзяцца на АЗС прадпрыемства аг. Юнькі) п.п. 3.1 п.3 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – АППБ);
- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, з работнікамі майстэрняў аг. Юнькі ў недастатковай колькасці праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы (п.п. 3.2 п.3 АППБ);
- дапускаецца курэнне на аб'ектах прадпрыемства, па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі агульнааб'ектавай інструкцыяй па пажарнай бяспецы (адміністрацыйны будынак, майстэрні аг.Юнькі, майстэрні в. Шыркі) (п.11 АППБ);
- не ажыццёўлена захоўванне дызельнага паліва толькі ў шчыльна закрытай металічнай тары альбо палімернай тары з антыстатычнымі ўласцівасцямі (п.23 АППБ);
- у будынку майстэрняў аг. Юнькі замок дзвярэй асноўнага выхаду (двухпавярховы будынак) не забяспечаны магчымасцю яе свабоднага адкрыцця знутры без ключа (п.48 АППБ);
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі адкрытага акцыянернага таварыства «Сцяг Перамогі-Агра» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва.