1 сакавіка на Пастаўшчыне стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

У наш век навуковых тэхналогій і распрацовак у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. Пры такіх надзвычайных сітуацыях існуе пэўны алгарытм дзеянняў, які неабходна ведаць кожнаму чалавеку. У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая стартуе 1 сакавіка, прапагандысты МНС будуць навучаць пісьменна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!».

З 1 па 11 сакавіка для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў пройдзе першы этап акцыі. З вучнямі школ, гімназій і ліцэяў работнікі прапаганды адпрацуюць планы эвакуацыі, а таксама раскажуць пра дзеянні па сігнале «Увага ўсім!». У гульнявой форме прапагандысты правядуць інтэрактыўныя заняткі па бяспецы, квест і анлайн-гульні: «Пажарная лабараторыя», «Надзвычайная сітуацыя», «Крокі выратавання». Таксама работнікі МНС пагутараць са старшакласнікамі аб маючым адбыцца выбары ВНУ і раскажуць рабятам пра прафесію выратавальніка. Для эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы вучні прагледзяць тэматычныя відэаролікі і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Другі этап акцыі, які пройдзе з 14 па 18 сакавіка, будзе нацэлены на жыхароў інтэрнатаў, працоўныя калектывы, а таксама жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Прапагандыстам МНС важна максімальна ўцягнуць аўдыторыю і пачуць асабістыя разважанні насельніцтва аб бяспецы. Так, новы інтэрактыўны праект ад МНС «Фактары бяспекі» прымусіць задумацца аб прычынах узнікнення пажараў і прадаставіць магчымасць самім грамадзянам знайсці на фота і пералічыць фактары, якія спрыяюць узнікненню пажараў.

У месцах правядзення сустрэч перад пачаткам мерапрыемства прапагандысты арганізуюць і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі: выстава згарэлых электрапрыбораў і хатняга начыння, «SOS» – аказанне першай дапамогі, «Небяспекі ў кватэры», «Бяспечная эвакуацыя», «Правілы паводзін у натоўпе», «Эвакуацыйныя знакі». У дадатак да такога ўзаемадзеяння з аўдыторыяй будуць выкарыстоўвацца ўсімі любімыя формы работы: «Сакрэт бяспекі», «Фактары бяспекі», «Пажарная лабараторыя» і анлайн-гульня «Крокі выратавання».

Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў падрыхтуюць шырокую праграму, прымеркаваную да Дня Грамадзянскай абароны. З насельніцтвам правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы «Скарбонка бяспекі» ў Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй досведаў «Пажарная лабараторыя», а таксама будуць арганізаваны «Маршруты абвесткі»: з дапамогай сігнальнага гучнагаварыцеля пажарнай тэхнікі, якая праязджае па вуліцах, будзе перадавацца карысная інфармацыя на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

Дапамагаць выратавальнікам у правядзенні акцыі будуць актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАСП, студэнты ВНУ, ССНУ і прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый, каб, аб'яднаўшы намаганні, эфектыўна данесці правілы бяспекі людзям.

Удзельнічайце ў мерапрыемствах ад выратавальнікаў! Бо захаванне асноўных правіл пажарнай бяспекі – залог вашага дабрабыту.