Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 ноября 2019

Тры дыпломы

Прывезлі з ХІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Зорная восень» у Кіеве юныя цымбалісты Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза.

— У гэтым конкурсе мы ўдзельнічалі яшчэ два гады назад, тады я вазіла на яго Валерыю Патрушаву, якая заваявала Гран-пры, — расказвала педагог школы мастацтваў па класе цымбалаў Галіна Барысюк. — Сёлета вырашыла паспрабаваць шчасця з трыма сваімі вучнямі: Александрыяй Хромавай, Дар’яй Гучык і Гардзеем Кірплюком. Яны выступалі ў розных узроставых катэгорыях: Гардзей, якому ўсяго 7 гадоў, — у малодшай, 8-гадовая Даша — у сярэдняй, а Александрыя (ёй 12) — у старэйшай. І ўсе атрымалі дыпломы.

«Зорная восень» сабрала больш за 200 удзельнікаў з усіх куткоў Украіны і Беларусі. Былі прадстаўлены харэаграфічны, інструментальны, размоўны, вакальны жанры. Сапраўдны калейдаскоп мастацтва, у якім не згу­біліся нашы маленькія музыканты! Яны выконвалі па два рознахарактарныя творы і былі прызнаны журы лаўрэатамі адпаведна другой, трэцяй і першай ступеняў.

Дамоў пастаўчане вярнуліся не толькі з узнагародамі, але і з прыемнымі ўражаннямі ад вельмі цёплага, гасціннага прыёму.

Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край»
Фота Наталлі Хромавай