Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 сентября 2020

Трэція ў вобласці

Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама і абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў кожны год арганізуюць конкурс прафесійнага майстэрства «Рабочы зялёнага будаўніцтва». Месцам яго правядзення выбіраецца горад, у якім ладзіцца абласное свята «Дажынкі». Летась яно адбылося ў Браславе. Сёлета 26 верасня гасцей сустрэне Віцебск.

А ў пачатку месяца ў абласным цэнтры дэманстравалі сваё майстэрства кветкаводы Віцебшчыны. Камандзе кожнага раёна ў складзе трох чалавек выдзялялася пляцоўка размерам 3х4 метры, і яе на працягу дзвюх гадзін трэба было ператварыць у квітнеючую клумбу. Кветкі канкурсанты прывозілі з сабой. Эскізы будучай клумбы ўсе ўдзельнікі конкурсу стваралі загадзя і карысталіся імі пры высадцы кветак. Але найперш давялося адказаць на 10 тэарэтычных пытанняў, якія датычылі вырошчвання кветак і аховы працы.

Каманда нашага раёна ў складзе Вольгі Гайдукевіч, Марыі Кароль і Яўгенія Шчарбатых заняла трэцяе месца, саступіўшы палачанам і глыбачанам. Яна адзначана дыпломам арганізатараў конкурсу і грашовай прэміяй.

Зараз каля гасцініцы «Віцебск» жыхароў і гасцей абласнога цэнтра радуюць вырашчаныя і высаджаныя пастаўчанамі аксаміткі, агератумы, белыя і чырвоныя бягоніі.

Фаіна Касаткіна

Фота аўтара і Сяргея Плешкуна