Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
2 ноября 2018

Перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе

Пастаўская раённая бібліятэка ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе "Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі" і прызнана пераможцай у намінацыі "Работа па павышэнні прававой кампетэнтнасці бібліятэкараў".

Аўтар — складальнік прадстаўленых на конкурс работ — малады работнік, бібліёграф Ганна Літвіновіч (на здымку). Яна закончыла Беларускі дзяржаўны ўні­версітэт культуры і мастацтва і магістратуру пры ім, практыку праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, а працоўную дзейнасць пачынала ў бібліятэцы Акадэміі навук. Выдатна зарэкамендавала сябе і ў родных Паставах.

Узнагароджванне пераможцаў праходзіла 18 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках V Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры". Лаўрэатам уручаны дыпломы, прызы, прадукцыя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Затым адбыўся круглы стол на тэму: "Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы". Яго арганізатары і ўдзель­нікі высока ацанілі выступленне Ганны Літвіновіч па тэме намінацыі.

Фаіна Касаткіна, газета “Пастаўскі край”