Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 ноября 2019

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Напэўна, няма больш патрэбнай і больш цяжкай працы, чым праца на зямлі. Яе вынікі залежаць не толькі ад старання людзей, але і ад умоў надвор’я. Вось і сёлета яно нямала выпрабоўвала аграрыяў, але, наперакор усім цяжкасцям, яны змаглі вырасціць і сабраць багаты ўраджай збожжавых, бульбы, кукурузы, рапсу, нарыхтаваць дастатковую колькасць кармоў. Кожны гектар даў у сярэднім 32,7 цэнтнера збожжа, валавы намалот склаў 54 тысячы тон. Атрыманы найвышэйшы сярод раёнаў вобласці прырост да мінулагодняга паказчыка — 23 тысячы тон, або амаль 70%. Дзякуй за старанне, паважаныя хлебаробы!

Выказваем словы падзякі таксама і гараджанам, хто дапамагаў вяскоўцам у самыя напружаныя перыяды: на падрыхтоўцы глебы, сяўбе, уборцы ўраджаю. Нізкі паклон ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці, якія ў свой час унеслі важкі ўклад у яе развіццё.

Заўтра свята не толькі ў хлебаробаў, але і ў жывёлаводаў, іншых працаўнікоў вёскі. Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных здабыткаў!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці — гэта добрая нагода выказаць павагу ўсім, хто працуе на зямлі, а таксама перапрацоўвае яе дары. Дзякуй вам, паважаныя, за добрасумленныя адносіны да справы, старанне і нястом­насць. Жадаем усім работнікам аграпрамысловага комплексу далейшых поспехаў на палях і фермах, дабрабыту, шчасця ў сем’ях, а ветэранам сельгасвытворчасці і перапрацоўкі — моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама
Галіновы райкам прафсаюза