Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 сентября 2019

Не толькі адпачынак, але і веды. 13 верасня на Полаччыне ўпершыню прайшоў форум працоўнай сельскай моладзі. Ён аб’яднаў больш за 150 спецыялістаў з усіх раёнаў Віцебшчыны

Для іх падрыхтавалі тэматычныя заняткі, патрыятычныя акцыі, экскурсіі, падчас якіх можна было не толькі падзяліцца вопытам, але і проста пазнаёміцца паміж сабой. Галоўнымі арганізатарамі форуму выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, Віцебскі абласны камітэт ГА «БРСМ». Акрамя працоўнай моладзі, у яго рабоце ўдзельнічалі прадстаўнікі ўлады з Віцебска і Полацка, грамадскіх аб’яднанняў.

Ад Пастаўскага раёна на форум адправіліся інжынер па ахове працы ААТ «Кураполле-агра» Васіль Дражын, сакратар прыёмнай ААТ «Навасёлкі-Лучай» Надзея Рамановіч, мастацкі кіраўнік Юнькаўскага СДК Валерый Жук’ян, педагог-псіхолаг Камайскай СШ Алеся Лешчык, а таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко.

Арганізатары паклапаціліся, каб для маладых людзей гэты дзень быў максімальна насычаным і карысным у прафесійным плане. Таму спецыялістаў падзялілі на чатыры групы: у адну ўвайшлі работнікі сельскай гаспадаркі, у другую —адукацыі, у трэцюю — культуры, у чацвёртую — спецыялісты, адказныя за работу з моладдзю.  Для кожнай групы была распрацавана свая праграма.Удзельнікі форуму наведалі перадавыя прадпрыемствы і арганізацыі Полацкага раёна. Абавязковым мерапрыемствам у кожнай з груп была цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да воінскіх пахаванняў. Пазней усіх чакалі экскурсіі з наведваннем такіх славутасцей, як музей беларускага кнігадрукавання, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр і інш.

— Спачатку я крыху насцярожана аднёсся да прапановы паехаць на мерапрыемства, бо працую зусім нядаўна і пакуль нікога не ведаю, — расказваў інжынер па ахове працы ААТ «Кураполле-агра» Васіль Дражын. — Але як толькі сеў у аўтобус, перакінуўся некалькімі словамі з маладымі людзьмі Пастаўскага раёна, зразумеў, што будзе цікава. Так і адбылося. Форум не толькі адкрыў з новага боку Полаччыну, але і даў магчымасць пазнаёміцца з рознымі маладымі спецыялістамі. Мы і ў раёне адно аднаго не ведалі, не кажучы пра вобласць.

Васіль родам з Вілейскага раёна, яго жонка — з Аршанскага. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках абое працуюць у ААТ «Кураполле-агра». Іх сям’і ўсяго год.
Хутка ў маладых людзей будзе яшчэ адна магчымасць пазнаёміцца з калегамі — у раёне пройдзе традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў.

— Удзельнічаць у такіх форумах моладзі вельмі карысна, — пераканана галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко. — Гэта не толькі адпачынак ад работы, але і новыя веды. У Полацку вельмі вялікая ўвага арганізатараў была скіравана на тэму 75-годдзя Вялікай Перамогі. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася перадача капсул з зямлёй з усіх месцаў пахавання часоў Вялікай Айчыннай у Полацкім раёне, які таксама далучыўся да рэспубліканскай акцыі «На славу агульнай Перамогі». У Полацку адбылася і прэзентацыя новага праекта БРСМ «Мы ў тэме». Наогул уражанняў шмат. Упэўненая, што не толькі ў мяне, але і ва ўсёй нашай дэлегацыі.

Іна Сняжкова, газета «Пастаўскі край»
Фота Наталлі Субко