Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31 марта 2020

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны! Віншуем вас з гэтай знамянальнай датай!

Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма брацкімі дзяржавамі, заключаны 2 красавіка 1996 года, стаў зыходнай кропкай у стварэнні расійска-беларускага саюзу. З таго часу Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй многае зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, ідзе работа над навуковымі і навацыйнымі праектамі.

Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам праводзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя сумесныя праекты.

Сёння, нягледзячы на пэўныя цяжкасці і перашкоды на шляху інтэграцыі, дзве краіны радняць агульная гісторыя і культура. Раўнапраўе, узаемапавага, дружба і ўлік інтарэсаў адно аднаго — вось тыя асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў