Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 верасня 2018

У Беларусі плануюць стварыць грузавы электрамабіль

У Беларусі плануюць стварыць грузавы электрамабіль. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра "Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын" Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рушылі наперад у распрацоўцы легкавога аўтамабіля. У канцы года плануем прадставіць навінку. Работа ў гэтым напрамку актыўна вядзецца. Адносна галіны камерцыйнага транспарту цесна працуем з Мінскім аўтамабільным заводам, рыхтуецца праект па стварэнні грузавога электрамабіля", - сказаў Аляксандр Бялевіч.

Ён падкрэсліў, што ў развіцці электратранспарту ўпор робіцца на распрацоўку кампанентнай базы - электрапрывода, накапляльнікаў энергіі. "Інакш не зможам забяспечыць лакалізацыю, якая дазволіла б заявіць аб тым, што гэта беларускі прадукт", - растлумачыў эксперт.

Праграма развіцця электратранспарту ў Беларусі, паводле яго слоў, узгоднена Нацыянальнай акадэміяй навук і перададзена ў Савет Міністраў.