Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 верасня 2018

МЗС Украіны накіравала Расіі ноту аб непрадаўжэнні дагавора аб дружбе

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала Расіі паведамленне аб непрадаўжэнні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве. Аб гэтым заявіў на брыфінгу міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

"МЗС перадало фармальную ноту Расійскай Федэрацыі аб непрадаўжэнні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве", - расказаў Павел Клімкін.

Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Расіяй і Украінай быў падпісаны ў маі 1997 года. У канцы 2008 года дакумент быў прадоўжаны яшчэ на 10 гадоў. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 17 верасня падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб спыненні дзеяння дагавора.