Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 ліпеня 2019

З нагоды юбілею прафсаюза

У мінулы панядзелак штотыднёвая планёрка ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Чэпіка пачалася нетрадыцыйна. Перад тым як прысутныя прыступілі да абмеркавання надзённых спраў, слова ўзяла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. Як вядома, сёлетні год для прафсаюзнага руху краіны асаблівы — яму спаўняецца 115 гадоў. З гэтай нагоды выпушчаны спецыяльныя юбілейныя медалі, адным з якіх прынята рашэнне ўзнагародзіць нашага галаву раёна. Па даручэнні старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды Іна Аляксееўна пад апладысменты прысутных уручыла медаль Сяргею Васільевічу, выказаўшы спадзяванне на тое, што сацыяльныя адносіны паміж раённай уладай і членамі самай масавай грамадскай арганізацыі рэспублікі будуць такімі ж канструктыўнымі, як і дагэтуль.

Алена Шапавалава, газета "Пастаўскі край"