Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 мая 2019

У чаканні «Сельскіх гульняў»

З 31 мая па 2 чэрвеня спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" стане пляцоўкай для правядзення абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў "Сельскія гульні-2019".

Праграмай прадугледжаны 7 гульнявых спаборніцтваў: міні-футбол, валейбол (асобна сярод жанчын і мужчын), лёгкая атлетыка, настольны тэніс, паласа перашкод і гіравы спорт. Конкурсная праграма будзе складацца з "Візітнай карткі", прыгатавання і дэгустацыі паходных страў.
Чакаецца, што ў спартакіядзе прымуць удзел каманды з 18 раёнаў вобласці. Пастаўшчына сваю каманду заяўляць не плануе, бо будзе забяспечваць судзейства. Усяго "Сельскія гульні" павінны сабраць прыблізна 500 удзельнікаў. І гэта самая маштабная спартыўная падзея ў раёне за апошнія гады.

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”