Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 кастрычніка 2019

Паважаныя работнікі культуры!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вы прысвяцілі сваё жыццё высакароднай справе служэння творчасці і людзям, садзейнічаеце духоўнаму станаўленню грамадства, дорыце яркія эмоцыі. Прадстаўнікі вашай прафесіі — актыўныя, таленавітыя, ініцыятыўныя. Прыміце словы па­дзякі за тое, што годна прадстаўляеце Пастаўшчыну на конкурсах рознага ўзроўню, што нашы калектывы ведаюць далёка за межамі раёна. Няхай і надалей вам спадарожнічаюць прызнанне і ўдзячнасць гледачоў. Упэўненыя, што ваша натхненне, энергія па-ранейшаму будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё культурнай спадчыны нашай малой радзімы. Цёплыя словы адрасуем ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне культуры Пастаўшчыны і сёння не адмаўляюць у дапамозе і парадзе.

Жадаем усім творчых поспехаў, ажыццяўлення новых праектаў і ідэй, моцнага здароўя на доўгія гады, дабрабыту, шчасця і радасці ў жыцці.

Сяргей Чэпік,  старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто,  старшыня раённага Савета дэпутатаў