Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
30 ноября 2016

З мэтай наладжвання супрацоўніцтва

У рамках супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з Лодзінскім ваяводствам Рэспублікі Польшча на мінулым тыдні Паставы наведала дэлегацыя горада Ленчыцы ў складзе мэра Кшыштафа Ліпінскага, упаўнаважанага ў справах мэра Якуба Мацея Пяткевіча, начальніка аддзела маркетынгу, адукацыі, культуры і спорту г. Ленчыцы Віялеты Ганны Стэфаняк, інспектара аддзела замежнага супрацоўніцтва ўпраўлення маршала Лодзінскага ваяводства Міхаіла Пятраніка, прадстаўнікоў Лодзінскага агенцтва рэгіянальнага развіцця і тэкстыльнай прамысловасці.

Адбылася дзелавая сустрэча польскай дэлегацыі з кіраўніком раёна В. С. Гутаравым. Затым у суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак замежныя госці азнаёміліся з работай ААТ “Паставымэбля” і УП “Завод Беліт”, наведалі спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, пабывалі на экскурсіі ў Камаях, азнаёміліся з экспазіцыямі раённага краязнаўчага музея.

Плануецца, што ў першым квартале 2017 года паміж Паставамі і польскім горадам Ленчыцы будзе заключаны дагавор аб пабрацімстве з мэтай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў культурнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы