Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
23 мая 2017

Усе пытанні — галоўныя

19 мая наш раён наведаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Напачатку ён прыняў удзел у рабоце пасяджэння раённага выканаўчага камітэта (на пасяджэнні таксама прысутнічалі старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Вадзім Уладзіміравіч Заранкін, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Рыгоравіч Старавойтаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Хрыстафораў). Было разгледжана пытанне “Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Л. В. Анфімаў абазначыў шэраг прыярытэтаў у рэа­лі­зацыі пастаўленых задач, якія, у прыватнасці, датычаць выканання прагнозных паказчыкаў, павелічэння заработнай платы і своечасовасці яе выплаты, зніжэння сабекошту прадукцыі, рэзерваў памяншэння кошту паслуг ЖКГ.

Затым Л. В. Анфімаў правёў прыём жыхароў раёна. Амаль усе пытанні былі жыццёвыя, яны датычылі льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, газіфікацыі, назначэння льготнай пенсіі, землеўпарадкавання, перапрафілявання СШ №4 у базавую ў рамках праграмы аптымізацыі сістэмы школьнай адукацыі. Кожны зварот уважліва выслуханы. Некаторыя грамадзяне пачулі грунтоўныя адказы адразу, а на тыя, якія патрабуюць скрупулёзнага вывучэння, атрымаюць пазней.

Асобным пунктам у рабочым графіку Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю значылася наведванне Пастаўскага льнозавода. Справа ў тым, што на прадпрыемстве на працягу амаль трох гадоў не працуе новая лінія — а гэта сумеснае эксперыментальнае рашэнне беларускіх і бельгійскіх вытворцаў. У мадэрнізацыю ўкладзена амаль 200 млрд недэнамінаваных рублёў, але аддачы няма. Л. В. Анфімаў пацікавіўся, у якім стане на сённяшні дзень гэта лінія і ў якім фінансавым становішчы аказаўся завод. Ёсць даручэнне Прэзідэнта краіны ўрэгуляваць усе пытанні, звязаныя з уводам лініі ў эксплуатацыю, да 1 ліпеня. А для гэтага трэба шукаць спецыялістаў, каб яны далі экспертную ацэнку і заключэнне, як выправіць недахопы, што перашкаджаюць працы і нармальнаму функцыянаванню лініі.

— Тое, што самі не можам, і не трэба спрабаваць рабіць, асабліва ва ўмовах абмежаванасці і часу, і фінансавання, — заўважыў галоўны кантралёр краіны. — Таму што надта дорага абыходзяцца дзяржаве такія эксперыменты. А калі ўбачым, што ўсё-такі штосьці не атрымліваецца, будзем падключаць Урад.

Старшыня Камітэта дзярж­кантролю выказаў занепакоенасць станам спраў у аграрным сектары. Але раённае кіраўніцтва ў гэтым ён не вінаваціў, бо відавочна, што “пастаралася” нябесная канцылярыя: “Пасяўная прабуксоўвае. А ад паспяховага яе завяршэння, захавання тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання многіх сельскагаспадарчых культур залежыць поспех, па сутнасці, усёй вясенне-летняй гарачай пары хлебаробаў. Таму ад таго, як людзі справяцца з гэтай задачай, будзе залежаць канчатковы фінансавы вынік работы сельскагаспадарчай вытворчасці раёна”.

І апошняя парада ад кіраўніка кантралюючага ведамства: каб, улічваючы складаныя ўмовы над­вор’я, максімальна выціснуць тое, што можна сёння, з арганізацыйных магчымасцей за кошт выключэння фактаў безгаспадарчасці, марнатраўства, расхлябанасці і дзесьці выпадкаў безадказных адносін да даручанага ўчастка работы.

Галіна ПІШЧ
Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

Интернет-ресурсы