Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
2 октября 2019

Урачыстасць з браслаўскім каларытам

У мінулую суботу Браслаў сустракаў залаты фонд аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Сюды на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі з’ехаліся тыя, хто ад зары да зары самааддана сеяў, вырошчваў і ўбіраў ураджай сёлетняга года, а таксама шматлікія госці.

Нягледзячы на перапетыі надвор’я, сёлета аграрыі Прыдзвінскага краю годна рэалізавалі сваю галоўную місію —  напоўнілі засекі краіны адборным збожжам. Што да вынікаў жніва, то нагода для гонару ёсць: ураджай збожжавых на 30% большы, чым летась, вага каравая вобласці — 980 тысяч тон, а з улікам асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і фермераў — больш за мільён. Сярэдняя ўраджайнасць — 29,8 ц/га. А па вытворчасці збожжа на бала-гектар ворных зямель наша вобласць, як і ў мінулым годзе, на другім месцы ў рэспубліцы — 106 кілаграмаў.

Абноўлены і святочны Браслаў сустрэў афіцыйныя дэлегацыі і ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці песенным карагодам і разнапланавымі пляцоўкамі. Наведалі абласную сталіцу «Дажынак» і госці рэспубліканскага ўзроўню: старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васілій Герасімаў, міністры: культуры — Юрый Бондар, лясной гаспадаркі — Віталій Дрожжа, энергетыкі — Віктар Каранкевіч, абароны — Андрэй Раўкоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла, дэпутаты парламента, кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў і навуковых устаноў, з якімі рэгіён супрацоўнічае і з чыёй падтрымкай развівае аграрны сектар.

Падчас падрыхтоўкі да «Дажынак» больш за 100 аб’ектаў райцэнтра атрымалі другое жыццё. Асаблівая ўвага была нададзена абнаўленню аб’ектаў сацыяльнай сферы. Маршрут ганаровых гасцей, кіраўніцтва вобласці і раёнаў пачаўся з азнаямлення з раённым Цэнтрам культуры. У фае ўстановы размясцілася выстава мясцовых мастакоў «Браслаўская палітра», а на вулічнай пляцоўцы — Парк жывых скульптур. Каля РЦК адбылося і ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару Браслаўскага раёна. Потым юныя інспектары дарожнага руху правялі ганаровых і віп-гасцей у сярэднюю школу №2, якая пасля рэканструкцыі будынка і абсталявання класных пакояў сучаснымі электроннымі тэхналогіямі стала своеасаблівым рэсурсным цэнтрам для прасоўвання інавацый у адукацыйны працэс на Браслаўшчыне. Зараз установу адукацыі можна па праву назваць школай будучыні, у чым і ўпэўніліся тыя, хто яе наведаў. Пасуюць адукацыйным магчымасцям школы і спартыўныя пляцоўкі на яе тэрыторыі, а таксама гарадскі стадыён, які знаходзіцца побач. Дарэчы, фізічную сілу і спрыт у фестывальны дзень дэманстравалі на разнастайных спартыўных пляцоўках. А кіраўнік Віцебшчыны Мікалай Шарснёў сімвалічна адкрыў абласны чэмпіянат па стрытболе, закінуўшы мяч у валейбольную карзіну.  

Наступны прыпынак — прыбярэжная паласа возера Дрывяты, якая пасля маштабнай мадэрнізацыі набыла яшчэ больш прывабны выгляд. Тут усіх зацікавіла выстава «Тэхнічная творчасць і рэтратэхніка прафтэха», дзе можна было падзівіцца, на што здольныя ўмелыя рукі майстроў і навучэнцаў каледжаў вобласці. Экзэмпляры — ад практычных да манументальных мадэляў. Так, сваім каларытным выглядам прывабліваў самаробны катар для раз’язнога экалагічнага маніторынгу, які змайстравалі ў Відзаўскім каледжы. А вось практычная вобласць выкарыстання чорнага байка, які магнітам прыцягваў жадаючых сфатаграфавацца, — вучэбна-наглядны дапаможнік для гурткоў тэхнічнага мадэлявання. Неверагодна захапляльную водную феерыю падарылі гледачам супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС. Ад іх драйвавага выступлення немагчыма было адвесці вачэй, як і ад іншых водных прадстаўленняў. Неймаверная колькасць лю­дзей назірала і за шоу віцебскіх дэсантнікаў. А ўвогуле цікавых пляцовак было мноства. У тым ліку, шырока былі прадстаўлены культура і гандаль Пастаўскага раёна, працавала маладзёжная пляцоўка.

Каля 12 гадзін усе дэлегацыі вобласці выстраіліся ў калону. Людскі паток, які ўрачыстым шэсцем плыў па святочных вуліцах Браслава, здавалася, не саступаў у велічы і бясконцасці возеру Дрывяты. А накіроўваўся ён у лесапарк Леснічоўка, дзе расмясцілася галоўная сцэна фестывалю-кірмашу і адбылося ключавое мерапрыемства «Дажынак». Пачалося яно «дэфіле» караваяў і снапоў, прывезеных з усёй Віцебшчыны, і ўручэння старшыні аблвыканкама Мікалаю Шарснёву галоўных атрыбутаў свята. Прывітанне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі агучыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

— Хлеб — больш, чым прадукт. У ім ёсць жыццёвы сімвалізм. Гэта знак яднання людзей і велічы цяжкай працы, — гаварыў М. Шарснёў. — Суткамі хлебаробы не ведаюць адпачынку і спакою да той пары, пакуль апошні каласок не будзе абмалочаны. Хлеб любіць мазолістыя рукі. Яго вырошчванне шануецца ў грамадстве ва ўсе часы.

Кіраўнік вобласці таксама адзначыў, што законы нашага кліматычнага пояса штогод выпрабоўваюць аграрыяў вобласці на трываласць. Так было і сёлета: засушлівая вясна і спякотны пачатак лета, якія змянілі ліўні, а дзесьці і град, прывялі да таго, што давялося перасеяць і перавесці ў кармавую групу 52 тысячы гектараў, з-за чаго намалот скараціўся на 150 тысяч тон. Тым не менш шэраг раёнаў прыбавіў у валавым зборы зерня, і абсалютны лідар у працэнтным вымярэнні — Пастаўскі. Парадавалі ўра­джайнасцю стабільныя гаспадаркі «Ларынаўка» (Аршанскі раён) і «Хацілы-агра» (Пастаўскі), якія атрымалі на круг больш чым па  60 цэнтнераў з гектара.

Усяго на жніве працавалі 1 240 зернеўборачных экіпажаў, 5 з якіх упершыню ў вобласці перасягнулі рубеж у 4  тысячы тон. Абсалютны рэкорд устанавілі прадстаўнікі Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў. Іх вынік — 4 826 тон. Яркую старонку ў аграрны летапіс Віцебшчыны ўпісаў малады камбайнер Глыбоцкага камбікормавага завода Сяргей Зелянкевіч, які намалаціў 4 239 тон, дарэчы, на браслаўскай зямлі. Аднак, нягледзячы на сёлетнія дасягненні аграрыяў, рэкорд 1976 года, калі валавы збор зерня на Віцебшчыне склаў 1 452 тысячы тон, не пабіты да гэтага часу.

Галоўнымі героямі цырымоніі сталі пераможцы абласнога спаборніцтва ў розных намінацыях. Пад апладысменты прысутных яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Узнагароджванне чаргавалася са святочным канцэртам, які завяршыўся выступленнем заслужанай артысткі Расіі Варвары і зводнага хору вобласці. Разам яны выканалі музычную кампазіцыю «Хлеб — усяму галава», якую ўсе слухалі стоячы.

Было чым ганарыцца на свяце і дэлегацыі Пастаўскага раёна: адзначаны працоўныя поспехі 8 нашых землякоў. За перамогу сярод сельскагаспадарчых арганізацый вобласці па валавым зборы зерня звыш 7 тысяч тон ўзнагароджаны кіраўнік ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч. Дырэктар ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень прызнаны найлепшым кіраўніком сельскагаспадарчай арганізацыі, які ўнёс асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За эфектыўную выпрацоўку на трактары «Кіравец» заахвочаны трактарыст-машыніст ААТ «Камайскі-агра» Леанід Счасны. Таксама ўзнагароды атрымалі камбайнеры ААТ «Хацілы-­агра» Аляксей Власаў, ААТ «Навасёлкі-Лучай» Віктар Рогаў і Міраслаў Найдзёнак, трактарысты ААТ «Кураполле-агра» Аляксандр Яначкін і ААТ «Камайскі-агра» Мікалай Вісоцкас.

Эстафету абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» Браслаў перадаў Віцебску і Віцебскаму раёну.
Вераніка Філановіч

Фота аўтара і Наталлі Налей, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы