Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
9 августа 2018

Удзельнічалі і жылі фестывалем

Так можна сказаць пра пастаўчан, якія не толькі наведвалі канцэрты, але і ўдзельнічалі ў шматлікіх мерапрыемствах, займаліся абслугоўваннем гасцей форуму. Падрабязней пра гэта карэспандэнту “Пастаўскага краю” Анне Анішкевіч расказалі:

Галіна ЧАПЛІНСКАЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:

— Сотні пастаўчан, дзякуючы клопату прафсаюзных арганізацый, мелі магчымасць пабываць на розных канцэртах (былі арганізаваны масавыя выезды), многія накіроўваліся самастойна. З нашага раёна на фестывалі працавалі больш за 70 работнікаў культуры і самадзейных артыстаў.

У дзень адкрыцця на плошчы Перамогі прайшлі абласны конкурс духавых аркестраў “Віват аркестр!” (пра поспех узорнага духавога аркестра Пастаўскага дзяржаўнага каледжа газета паведамляла ў мінулым нумары) і міжнародны конкурс барабаншчыц і мажарэтак. На наступны дзень майстры Дома рамёстваў “Стары млын” прадстаўлялі калектыўную работу — калекцыю народных касцюмаў — на абласным адкрытым конкурсе ткацтва “Сцяжкі майстэрства”, а Вольга Гукава выстаўляла свае вырабы на міжнародным конкурсе майстроў ганчарства і керамікі “Гліна спявае”. У трэці дзень фестывалю праходзіў традыцыйны турнір народных танцаў. Акампаніраваць усім удзельнікам выпаў гонар ансамблю народнай музыкі і песні “Заранка” выкладчыкаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яго кіраўнік Валянцін Жагула напісаў для гэтага 25 партытур. Высокае танцавальнае майстэрства прадэманстравалі пары: Арцём Кухальскі і Паліна Кукштэль, Аляксандр Зуеў і Дар’я Кукштэль. Рыхтавала іх да конкурсу загадчыца Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра Тамара Маслоўская.

Парадавалі Лізавета Загурская, Дар’я Дрозд, Паліна Балаш і Святлана Грэська — выхаванкі студыі “Славія” пад кіраўніцтвам Аксаны Нікалаевай. Іх квартэту “Фантазія” на міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” прысуджана першае месца. У абласным конкурсе народных інструментаў і частушачнікаў “А музыкі граюць, граюць” удзельнічалі Галіна Іваноўская з Парыжа, Аксана Болт з Гуты, Ірына Шарынская з Варапаева.

Ганна СЯНЬКО, першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства:

— Для работнікаў нашага спажывецкага таварыства фестываль пачаўся яшчэ 8 ліпеня — менавіта ў гэты дзень мы разгарнулі гандаль, а вярнуліся з Віцебска 19-га. Наш падворак размяшчаўся насупраць амфітэатра на плошчы Свабоды. Побач сваю прадукцыю прапаноўвала вядомая камерцыйная фірма “Дионис”, канкурыраваць з ёй было няпроста. Але і наша прадукцыя карысталася попытам. У шырокім асартыменце былі прадстаўлены хлебабулачныя і кандытарскія вырабы хлебазавода. Падворак так і называўся — “Пастаўшчына хлебасольная”. Апетыт у пакупнікоў выклікалі прадукты шокавай замарозкі: катлеты, шніцалі, рыба, экібабы, бульба фры, якія разагравалі непасрэдна перад продажам. Нарасхват ішлі піца, хот-догі. Прывабліваў гасцей фестывалю водар шашлыка. За 10 дзён выручка склала 70 тысяч рублёў (для параў­нання летась — толькі 15). Заслуга ў гэтым і тых, хто быў заняты вырабам прадукцыі, і тых, хто ўмела рэкламаваў тавар, запрашаў наведвальнікаў на падворак, ветліва абслу­гоўваў. Работнікі гандлю працавалі ў дзве змены, усяго было задзейнічана 50 чалавек. Дзякуй ім за прафесіяналізм і старанне.

Интернет-ресурсы