Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
18 августа 2017

У шостым гарадку — свята

У нядзелю, 20 жніўня, запрашаем на традыцыйнае свята мікрараёна вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Пачнецца яно ў 10.00 спартыўнымі спаборніцтвамі па пляжным валейболе (пляж возера Задзеўскае), прадоўжыцца ў 12.00 спаборніцтвамі па настольным тэнісе і більярдзе (маладзёжны цэнтр “Юнацтва”); з 16.00 — дзіцячая тэатралізаваная забаўляльная праграма (пляцоўка каля МЦ “Юнацтва”).

У 18.00 у сасонніку распачнецца тэматычная праграма. Падчас яе будуць ушанаваны мнага¬дзетныя сем’i, юбіляры, маладажоны, старажылы і самыя маленькiя жыхары. Пройдзе святочны парад дзіцячых калясак. Калі пажадаеце ў ім удзельнічаць, патэлефануйце ў раённы Дом культуры на нумар 2-04-20, каб арганізатары змаглі падрыхтаваць для вас дыпломы.

Будзе працаваць тэматычная пляцоўка “Тэрыторыя бяспекі”, на якой супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках прафілактычнай акцыі “Кані¬кулы без дыму” правядуць розыгрыш латарэі, жадаючыя змогуць прайсці камп’ютарныя тэсты.

Пераможцы атрымаюць узнагароды, сярод якіх аўтаномны апавяшчальнік, наглядна-выяўленчая прадукцыя. Сваім выступленнем парадуе народная эстрадная група “25 плюс-мінус”. Для аматараў танцаў да 22 гадзін будзе ладзіцца дыскатэка. Для ўсіх адпачывальнікаў — атракцыёны, шахматны турнір, выязны гандаль, салдацкая каша.

Арганізацыйны камітэт

Интернет-ресурсы