Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
10 октября 2016

У ліку лідараў

У складаных умовах праходзіла сёлета жніво. Частыя дажджы зацягнулі работы ў полі, прывялі да пэўных страт ураджаю, які і так у параў­нанні з папярэднім годам атрымаўся ніжэйшы. Гэтыя фактары не дазволілі камбайнерам дасягнуць высокіх намалотаў, а вадзіцелям перавезці большую колькасць зерня. Тым не менш стараліся ўсе, а ў лідары выйшлі тыя, хто і ў папярэднія гады вызначаўся на хлебнай ніве. У іх ліку вадзіцель Аляксандр Альхімёнак і камбайнер Сяргей Гіль з ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Першы перавёз больш за ўсіх у раёне зерня — 1833 тоны, а другі намалаціў яго 1034 тоны.


Тое, што ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” ўмеюць гаспадарыць на зямлі, пацвердзіў і гэты год. Па ўраджайнасці зерневых філіял зноў сярод лепшых у раёне. Таму падчас ушаноўвання пераможцаў на жніве важкі сноп з адборным калоссем заслужана быў уручаны кіраўніку калектыву Баляславу Францавічу Барэйку.


Каля двух дзясяткаў гадоў удзельнічае ва ўборцы ўраджаю вадзіцель ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Віталій Смалякоў. І амаль заўсёды яго прозвішча сярод лепшых у раёне. Вось і сёлета Віталій Васільевіч перавёз ад камбайнаў 1480 тон зерня. Гэта трэці вынік у раёне.


Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы