Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
19 октября 2016

У іх гонар — песні, музыка і апладысменты

4 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася тэматычная праграма, прысвечаная Дню маці.

Адкрыла ўрачыстасць салістка народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус” Вольга Балотнікава. У яе выкананні прагучала добра вядомая, нестарэючая песня «Поговори со мною, мама». Яна да глыбіні душы кранула прысутных у зале, нібы паклала пачатак шчырай, даверлівай размове з самым дарагім, найлепшым і пяшчотным чалавекам — мамай. А ўвасабленнем усіх гэтых рыс сталі пастаўчанкі, галоўныя гераіні свята, узнагароджаныя ордэнам Маці, Вольга Мікалаеўна Мурзіч і Таццяна Леанідаўна Пасечнік. На свята яны прыйшлі разам са сваімі самымі блізкімі людзьмі і пацвердзілі, што вялікая дружная сям’я і ёсць галоўнае багацце ў жыцці.

Для Вольгі Мікалаеўны гэта муж Андрэй Іванавіч, дзеці Дзяніс, Ева-Марыя, Аляксандра, Ксенія і Соф’я. Дзякуючы вядучай Алене Сля­дзеўскай прысутныя ў зале даведаліся пра сямейныя традыцыі Мурзічаў, іх захапленні, галоўныя жыццёвыя каштоўнасці, сакрэты выхавання дзяцей. Разам з кветкамі ад мужа Вольга Мікалаеўна атрымала віншаванні са святам ад дзяцей, падарунак ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе яна працуе, і гучныя апладысменты гледачоў.

Прысутныя ў зале шчыра віталі яшчэ адну гераіню святочнай сустрэчы — Таццяну Леанідаўну Пасечнік — маці пецярых сыноў і трох прыёмных з няпростым лёсам дзяцей. Расказ Таццяны Леанідаўны, напоўнены бязмежнай любоўю, пяшчотай і гонарам за сваіх выхаванцаў, выклікаў у гледачоў найлепшыя пачуцці. Перад імі паўстала абаяльная жанчына, клапатлівая маці, добры і шчыры чалавек. Яе разважанні пра ролю і месца маці ў сям’і, прынцыпы і метады выхавання дзяцей для многіх сталі павучальнымі. Цяжка перадаць словамі тую атмасферу, якая панавала ў зале, калі на сцэне разам з Таццянай Леанідаўнай былі муж Юрый Анатольевіч, сыны Дзмітрый, Ілья, Антон, Уладзіслаў, Арсеній, Дзмітрый, дашучкі Дар’я і Святлана. Таццяну Леанідаўну кранулі кветкі, віншаванні і пажаданні са святам, падарунак ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, ­удзячнасць залы.

Прыўзняты настрой панаваў на працягу далейшай канцэртнай праграмы. На сцэне выступалі дзеці, а таксама дарослыя выканаўцы. Паланілі мам, бабуль і ўсіх прысутных Паліна і Святлана Квяткоўскія, Аляксандр Апанасевіч, Вольга Балотнікава, тэатр танца “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі, навучэнцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза: Валерыя Патрушава (цымбалы), квартэт баяністаў у складзе Аляксандра Іжмайловіча, Ягора Карпенкі, Аляксея Гамолкі і Мацвея Конанава, ансамбль скрыпачоў, вакальны ансамбль “Зорачкі” і салісты ўзорнай вакальнай студыі “Юніта” раённага Дома культуры Арцём Маргуноў, Аляксей і Іван Апанасевічы. Адкрыццём для ўдзельнікаў святочнага прадстаўлення стала дэбютнае выступленне арт-студыі “Экспромт” РДК і яе тэатра рук.

Тэкст і фотаПятра КУРЫЛОВІЧА.

Интернет-ресурсы