Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
31 августа 2020

У добры шлях!

Дарагія дзеці, паважаныя работнікі сістэмы адукацыі раёна, ветэраны педагагічнай працы, бацькі!

Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Гэта свята датычыць кожнага з нас. У першакласнікаў пачынаецца новы этап у жыцці, які будзе напоўнены адкрыццямі. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і яркія ўражанні! Вучыцеся з задавальненнем і ахвотай!

Асобныя віншаванні — будучым выпускнікам. Гэты год вельмі важны для вас. Жадаем правесці яго з максімальнай карысцю, вызначыцца з выбарам прафесіі. Узыходзьце на новыя вяршыні і будзьце найлепшымі!

Віншуем усіх школьнікаў і студэнтаў Пастаўшчыны. Мы ганарымся нашай таленавітай моладдзю. Новых вам поспехаў і перамог!

Глыбокай павагі і прызнання заслугоўваюць усе работнікі сістэмы адукацыі раёна. Вы праяўляеце высокую адказ­насць і прафесіяналізм, вернасць і адданасць абранай справе. Дзякуем за педагагічны талент, дабрыню і мудрасць, любоў да дзяцей, за вашу карпатлівую, нялёгкую і вельмі патрэбную працу.

Няхай першы званок абвесціць усім нам, што жыццё працягваецца і ў ім абавязкова будуць новыя поспехі і перамогі. Шчасця, моцнага здароўя, нястомнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Пастаўчанін Захар Жук збіраецца ў другі клас СШ №1

Интернет-ресурсы