Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
27 июля 2016

Толькі паспявалі падвозіць тавар

Адны на "Славянскім базары" адпачывалі, іншыя — працавалі. У ліку апошніх і работнікі Пастаўскага райспажыўтаварыства. Прычым яны гандлявалі на працягу ажно 10 дзён, з 11 па 20 ліпеня, дакладней, 10 сутак, бо гандлёвае абслугоўванне не прыпынялася ні на гадзіну.

— Кожную змену працаваў 21 чалавек: повары, кухонныя работнікі, бармэны, прадаўцы, спецыялісты, — расказвала намеснік старшыні райспажыўтаварыства па гандлі Ганна Мечыславаўна Сянько. — А колькі сіл спатрэбілася, пакуль расстаўлялі абсталяванне, абуладкоўвалі ўсё для абслугоўвання пакупнікоў, па-мастацку афармлялі сваю тэрыторыю! Мы вывозілі ў Віцебск закрытае кафэ і 16 парасонаў, мелі 316 пасадачных месцаў. Дзякуй усім, хто пастараўся, каб пастаўская кааперацыя годна заявіла пра сябе.

Пляцоўку пастаўчанам сёлета прадаставілі ў вельмі бойкім месцы — на плошчы Свабоды, насупраць амфітэатра, таму паток пакупнікоў быў няспынны. А прапанаваць ім кааператарам было што. У асартыменце — прадукцыя айчынных вытворцаў. Падвозілі тавар з Пастаў у абласны цэнтр штодня.

— Асабліва парадаваў вялікі попыт на нашу ўласную прадукцыю, прыгатаваную прадпрыемствамі грамадскага харчавання філіяла "Каапгандаль №2", — дзялілася Ганна Мечыславаўна. — Нарасхват ішлі прадукты шокавай замарозкі, якія разаграваліся на вачах у пакупнікоў, — шніцалі, катлеты, рыба, блінчыкі, піражкі, бульба фры і іншыя. За фестывальныя дні мы прадалі 5,5 тысячы порцый свінога шашлыку, 3 тысячы порцый курынага, 200 кг каўбасак. Пакупнікі ўпадабалі нашу піцу. Толькі ў нядзелю, 17 ліпеня, прадалі яе 100 штук, а наш агульны тавараабарот за гэты дзень пабіў усе рэкорды — 80 млн недэнамінаваных рублёў.

Усяго ж пастаўскія кааператары падчас фестывалю прадалі ў Віцебску тавараў амаль на паўмільярда недэнамінаваных рублёў. Гэта ў 9 разоў больш, чым склала іх выручка на мінулагоднім "Славянскім базары".

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы