Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная Храм Постав Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
10 января 2017

Свята тых, хто аблягчае боль і адзіноту

5 студзеня на ўрачыстасць з нагоды свайго прафесійнага свята ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча сабраліся работнікі сацыяльнай абароны і ветэраны гэтай сферы.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён шчыра падзякаваў за працу, добрыя сэрцы ўсім, хто робіць жыццё састарэлых, адзінокіх, інвалідаў крыху лягчэйшым і святлейшым, чыя місія — быць міласэрнымі. Падзякаваў за вернасць свайму высокаму прызванню, душэўную цеплыню.

Пра развіццё сацыяльнай службы ў раёне расказаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто. Сёння яна ўяўляе сабой комплексную сістэму мер, накіраваных на прафілактыку сацыяльнай нядобранадзейнасці, аказанне адраснай падтрымкі маламаёмным групам насельніцтва, значнае расшы¬рэн¬не спектра сацыяльных паслуг і інфраструктуры, развіццё чалавечага патэнцыялу. На ўсё гэта і накіравана дзейнасць упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

— Сёння хачу выказаць асаблівую падзяку ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння сацыяльнай службы ў раёне, — гаварыў П. Л. Курто. — За гады яе існавання адбыліся значныя змены. Асаблівая роля ў нашай рабоце адводзіцца тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які з'яўляецца адным з буйнейшых у вобласці. На чале яго — ініцыятыўны дырэктар Дзіяна Іванаўна Пякарская, якая ўкараняе ўсё новае і прагрэсіўнае для якаснага абслугоўвання людзей. Яна падабрала каманду прафесіяналаў, якія ўмеюць вырашаць любыя пастаўленыя перад імі задачы.

Словы ўдзячнасці Пётр Леанідавіч адрасаваў загадчыцы філіяла ТЦСАН у Лынтупах А. А. Валасевіч. У гарпасёлку ўласнымі сі¬ламі капітальна адрамантаваны будынак аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, створаны ўсе ўмовы для работы. Летам філіялам цэнтра арганізаваны і праведзены міжнародны турыстычны злёт для пажылых людзей нашага, Докшыцкага і Швянчонскага раёнаў, які высока ацаніла кіраўніцтва камітэта па працы аблвыканкама.

Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, якое ўзначальвае Г. А. Лапушынская, ажыццяўляе ўлік сацыяльнага пашпарта раёна ў 10 сельскіх Саветах. Штогод праводзіцца абследаванне ўмоў пражывання адзінокіх пажылых грамадзян, ветэранаў вайны, інвалідаў. Наладжана сістэма работы па вывя¬дзенні іх з цяжкай жыццёвай сітуацыі. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму (загадчыца Т. В. Андрон) абслугоўвае 910 чалавек у 160 населеных пунктах, у тым ліку ў 46 аддаленых і маланаселеных. У мінулым годзе адкрыты чатыры новыя ўчасткі —тры ў сельскай мясцовасці і адзін у Паставах. Клопатам сацыяльнай службы дадаткова ахоплены жыхары 5 населеных пунктаў. У кожны з іх даходзяць сацыяльныя работнікі, якія аблягчаюць жыццё састарэлым, дораць надзею адзінокім. Вялікую дапамогу пажылым людзям аказваюць работнікі аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання на чале з Г. Б. Каравацкім. Няпроста працаваць у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў, але яго загадчыца В. А.
Гінько разам са сваімі калегамі робяць усё магчымае, каб яго наведвальнікам было тут цікава. Камфортныя ўмовы пражывання ў Лынтупскім і Пастаўскім аддзяленнях кругласутачнага знаходжання забяспечваюць калектывы пад кіраўніцтвам Н. Т. Гатоўскай і Ю. С. Чалей. Павялічваецца колькасць прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця, які прапануюць аддзяленні для дзённага знаходжання ў Паставах і Лынтупах (загадчыцы Л. З. Фень і Т. В. Мальч).

П. Л. Курто ў сваім дакладзе назваў сотні прозвішчаў тых, хто прыходзіць у дамы пажылых адзінокіх і прыносіць ім не толькі прадукты, але і святло і радасць, хто арганізуе для дзяцей з няпростым лёсам не толькі святы, але і клапоціцца пра іх і ў будныя дні, хто карпатліва звярае лічбы ў справаздачах і выплатах і шчыра гутарыць з людзьмі, змякчае іх душэўны боль, падтрымлівае ветэранаў, дапамагае маладым сем'ям.

Добрасумленная праца некалькіх дзясяткаў работнікаў сацыяльнай абароны адзначана граматамі і падзякамі. Сярод узнагароджаных Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама — загадчыца гаспадаркі ад¬дзялення кругласутачнага знаходжання ў г. п. Лынтупы І. І. Смагураўскене, старшы інспектар па кадрах ТЦСАН Г. Г. Яленская, бухгалтары Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Т. І. Дзіковіч і Т. І. Мядзюха. Падзяка старшыні абласнога камітэта па працы аб'яўлена вядучаму спецыялісту аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. А. Цыян, галоўнаму бухгалтару ТЦСАН В. В. Тараскевіч, вадзіцелю Ю. В. Каравацкаму, сацыяльнаму работніку Р. У. Якубоўскай, работнікам Дунілавіцкага дома-інтэрната П. У. Матошка, А. П. Сіняк, Т. І. Таяновіч. Некалькі чалавек атрымалі Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні райвыканкама, многія ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Фотаздымкі 12 чалавек будуць занесены на Дошку гонару ўпраўлення, 10 — на Дошку гонару ТЦСАН, 7 — Дунілавіцкага дома-інтэрната.

На завяршэнне ўрачыстасці свае канцэртныя нумары работнікам сацыяльнай абароны падарылі ўдзельнікі калектыву сучаснай харэаграфіі "Імпульс", узорнай вакальнай студыі "Юніта", арт-студыі "Экспромт", студыі сюжэтна-пастановачнага танца "Лялькі", вакальнага ансамбля "Зорачкі", народнай эстраднай групы "25 плюс-мінус", яго салістка Вольга Балотнікава і Аляксандр Апанасевіч.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Интернет-ресурсы