Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
13 февраля 2017

Сказалі лыжным гонкам “так!”

5 лютага, пасля двухгадовага перапынку, на гарадскім стадыёне ў райцэнтры адбылося зімовае культурна-спартыўнае свята “Пастаўская лыжня-2017”, якое аб’яднала аматараў здаровага ладу жыцця розных узроставых катэгорый і прафесій, падарыла яго ўдзельнікам і гледачам зарад станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Удзельнікаў галоўнага старту сезона вітаў намеснік старшыі райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што рады бачыць людзей, якія аддаюць перавагу актыўнаму правядзенню вольнага часу на свежым паветры, а не пасіўнаму — каля тэлевізара ці камп’ютара, пажадаў выдатнага настрою, захапляльнай барацьбы і ўдачы на лыжні. Тым больш што яе правядзенню спрыяла нават надвор’е — з ра­ніцы пайшоў невялічкі сняжок, які пакрыў ледзяністую трасу, тым самым зрабіўшы яе больш прыдатнай для пераадолення. Былі арганізаваны выязны гандаль і музычнае афармленне.

Першымі па традыцыі стартавалі каманды навучэнцаў гарадскіх і сельскіх сярэдніх школ, гімназіі і кале­джа. Іх заезды атрымаліся самымі масавымі, а таму захапляльнымі і непрадказальнымі. Найлепшы вынік (12 хвілін 31 секунда) сярод 13 каманд устаноў адукацыі паказалі прадстаўнікі гімназіі: Андрэй Гутараў, Вікторыя Дзеравянка, Дзмітрый Радулевіч і Станіслаў Цярэнцьеў. Усяго адну хвіліну ім саступілі Вячаслаў Бабіч, Аляксей Гаўрыльчык, Вадзім Каравацкі і Анастасія Куранова (каледж). Трэцяй стала каманда СШ №3, у склад якой увайшлі Валерый Валодзька, Генадзій Дунец, Аляксандр Звяруга і Таццяна Кусяк.

У другой групе выступалі лыжнікі сельскіх Саветаў. Барацьба паміж імі была мінімальнай — усе тры каманды, якія сёлета выйшлі на старт, і сталі прызёрамі спаборніцтваў. З вынікам 13,12 хвіліны перамагла каманда Курапольскага сельскага Савета на чале са старшынёй Мікалаем Яльчыкам. Здабываць першынство яму дапамагалі механізатар Ігар Вешчанікін, повар Андронаўскай школы Ірына Петрычэнка і часова непрацуючы Андрэй Шабанаў.

— У раённай лыжні, зрэшты, як і ў іншых спартыўных спаборніцтвах, ­удзельнічаю не ўпершыню. У свой час, калі служыў у Асобным авіяцыйным атрадзе органаў пагранічнай службы, наша каманда займала першае месца, на апошнім старце ў індывідуальным заліку быў другім, — гаварыў М. М. Яльчык. — Самае складанае — гэта сабраць каманду аднадумцаў, у якую ўвайшлі б не толькі тыя, хто сябруе са спортам, але і тыя, хто “хварэе” за імідж сельскага Савета. У нас гэта атрымалася, таму, не ведаю, як іншыя, а мы прыехалі перамагаць.

На другім месцы прадстаўнікі Лынтупскага сельскага Савета (Юрый Кірплюк, Аляксандр Тамілін, Канстанцін Урбановіч, Крысціна Хмылко), на трэцім — Варапаеўскага (Андрэй і Дзяніс Лукашэвічы, Павел Міхалевіч, Таццяна Мычко).

Крыху азартней было ў трэцяй групе — тут за лідарства спрачаліся сем каманд. Першай фінішавала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў скла­дзе Руслана Зелянкевіча, Наталлі Касцень, Гена­дзія Ластоўскага і Сяргея Пяткевіча. Другімі прый­шлі Яўгеній Гасянец, На­дзея Ждановіч, Аляксандр Падгайскі, Юрый Трафімаў (каледж), трэ­цімі — Вячаслаў Врублеўскі, Вольга Далінкевіч, Юрый Звяруга, Аляксандр Статута (РАУС).

У асабістым першынстве вызначыліся Наталля Юрэвіч і Андрэй Ластоўскі (трэцяе месца), Вера Бекіш і Іосіф Юркайць паказалі другі вынік. Бясспрэчнай пераможцай стала сямейная пара Куцюгіных: Кацярыне спатрэбілася 1,47 хвіліны, каб прабегчы дыстанцыю ў 500 метраў, Павел пераадолеў кіламетр за 2,41 хвіліны.

— Мы пераехалі з Расіі, там я прафе­сійна займаўся лыжнымі гонкамі, жонка — аматарка. У Паставах жывём каля двух гадоў. Паколькі тут няма спецыяльнай трасы, ходзім на лыжах па лесе, палях, азёрах — усюды, дзе ёсць снег, — расказваў Павел. — Даўно хацелі прыняць ­удзел у спаборніцтвах. Таму вельмі задаволены. І не толькі з-за перамогі, а яшчэ і таму, што пазнаёміліся з цікавымі людзьмі. ­Адзінае, хацелася б бачыць большую канкурэнцыю.

Пераможцы і прызёры эстафеты адзначаны дыпломамі і падарункамі. А па выніках спаборніцтва сфарміравана каманда, якая сёння прадстаўляе наш раён на абласным этапе лыжні ў Віцебску.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Интернет-ресурсы