Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
8 февраля 2017

Праца напаўняе жыццё сэнсам

У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале “Віцебск” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў звання “Чалавек года Віцебшчыны-2016”.

Іх сто — найлепшых прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці. У тым ліку і чацвёра пастаўчан: начальнік філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебск­аблдарбуд» Станіслаў Альфрэдавіч Рагіня, намеснік дырэктара па грамадскім харчаванні філіяла “Каапгандаль №2 Пастаўскага райспажыўтаварыства” Крысціна Мечыславаўна Красоўская, загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання г. п. Лынтупы дзяржаўнай установы “Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Надзея Тадэвушаўна Гатоўская і галоўны ветэрынарны ўрач адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” Аляксандр Юльянавіч Жыдковіч.

У цырымоніі прымалі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці.

Звяртаючыся да герояў свята, Мікалай Шарснёў адзначыў: “Праца заўсёды была і застаецца мерай каштоўнасцей чалавека, яна аб’ядноўвае людзей, напаўняе жыццё сэнсам і зместам. Гісторыя вучыць: мір, праца, згода і згуртаванасць у грамадстве з’яўляюцца надзейным фундаментам дабрабыту любой краіны”. І нагадаў, што па шэрагу пазіцый вобласць дасягнула станоўчай дынамікі. Многія прадпрыемствы нарасцілі аб’ёмы выпуску і рэалізацыі прадукцыі, знізілі складскія запасы, павялічылі пастаўкі на экспарт. Віцебшчына займае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па вытворчасці інавацыйнай прадукцыі ў прамысловасці. У сельскай гаспадарцы выраслі надоі, адноўлена пагалоўе сві­ней, у 1,4 раза больш нарыхтавана кармоў. Адказныя задачы пастаўлены на сёлетні год.

Кіраўнік вобласці падзякаваў лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны-2016” за добрасумленную працу на карысць Прыдзвінскага краю і роднай Беларусі і падкрэсліў, што іх поспехі натхняюць на новыя здзяйсненні.
Для ўдзельнікаў урачыстасці адбыўся вялікі святочны канцэрт.

Фаіна КАСАТКІНА
Фота Сяргея ПЛЕШАКОВА

Интернет-ресурсы