Работнікі культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі да жаночага свята нямала прыемных сюрпрызаў.
7 марта ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбудуцца ўрачыстасць і вялікі святочны канцэрт (пачатак у 15.00). Уваход свабодны. А 8 сакавіка ў 20.00 тут пачнецца дыскатэка 80-ых. Кошт уваходнага білета — 3 рублі.
Парадуюць сваімі талентамі і ўдзельнікі вакальнай студыі “Славія”, якія запрашаюць пастаўчан на канцэрт, што ладзіцца 8 сакавіка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай (пачатак у 12.00). Тут жа 12 сакавіка — канцэрт “Вясна раманса” (пачатак у 14.00). Уваход свабодны.