Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
14 ноября 2019

Перспектывы абнадзейваюць

Нас аддзяляюць лічаныя дні ад галоўнай палітычнай кампаніі года — выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Напярэдадні важнай для краіны падзеі мы сустрэліся з кіраўніком раёна Сяргеем Чэпікам, каб з першых вуснаў пачуць, чым сёння жыве Пастаўшчына і што чакае яе ў бліжэйшай будучыні.

— Сяргей Васільевіч, 2019-ты — юбілейны год для нашага райцэнтра. Ці ўсё задуманае ўдалося рэалізаваць, каб у памяці пастаўчан ён застаўся як адметны?

— Ва ўсялякім выпадку мы вельмі стараліся, каб менавіта так і атрымалася. Насыцілі яго шэрагам знакавых мерапрыемстваў. Паставы сустракалі ХХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». У яго рамках шырока адсвяткавалі Дзень горада, былі арганізаваны цікавыя творчыя конкурсы, убачылі свет новыя кнігі. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні горада. У тым ліку найбольш істотныя змены закранулі цэнтральную плошчу. Але спыняцца на дасягнутым нельга, бо наша Пастаўшчына — унікальны рэгіён. Каб яна паўстала ў поўнай красе і перад мясцовымі жыхарамі і перад гасцямі, трэба працягваць навядзенне парадку, развіваць далей інфраструктуру.

Таксама ў планах завяршыць усе работы на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі». Пэўныя сродкі на гэта выдзелены на наступны год з раённага бюджэту, спадзяёмся на падтрымку і з боку вобласці. Калі ўдасца ўвасобіць у жыццё ўсё задуманае, там будзе сапраўдны рай для турыстаў. Аднак гэта крыху аддаленая перспектыва. А вось літаральна на гэтым тыдні Паставы атрымаюць яшчэ адзін падарунак — помнік Антонію Тызенгаўзу. Толькі палову яго кошту заплацілі з бюджэту. Надзвычай удзячны спонсарам, усім прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам раёна, якія адгукнуліся і пералічылі сродкі, заробленыя на суботніку. Гэта цудоўны прыклад таго, што сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і жыхароў можна зрабіць больш, чым паасобку.

— Працягваючы вашу думку пра ўзаемадзеянне з людзьмі, скажыце, ці ёсць у вас надзейная каманда, на якую можаце абаперціся?

— Перакананы, што адзін у полі — не воін. Немагчыма працаваць вынікова без зладжанай каманды. Вельмі добра, што ў нашым раёне яна ёсць. Акрамя падтрымкі сваіх намеснікаў, кіраўнікоў розных аддзелаў райвыканкама, а таксама аператыўных служб, прадпрыемстваў і арганізацый, заўсёды магу звярнуцца да нашых ветэранаў працы. Я ўдзячны ім за мудрыя парады, за тое, што па-ранейшаму яны нераўнадушныя да лёсу роднай Пастаўшчыны, што ахвотна дзеляцца сваім багатым вопытам з маладым пакаленнем. Лю­дзі — наш галоўны скарб!

Таксупала, штоўнядзелю, 17 лістапада, нетольківыбарыўПалатупрадстаўнікоў, алеіпрафесійнаесвятаработнікаўсельскайгаспадаркііперапрацоўчайпрамысловасці. Ці ёсць у іх падставы для гонару за сваю працу?

—  Гэты год быў не самым спрыяльным па ўмовах надвор’я, аднак пастаўскія аграрыі спрацавалі добра. Упершыню за доўгі час мы перасягнулі рубеж па надоі малака ад каровы ў 4 тысячы кілаграмаў, ёсць прыбаўкі ў вазе на вырошчванні буйной рагатай жывёлы, нарыхтавалі дастаткова кармоў. Да ўзроўню мінулага года раён на 1,5 тысячы павялічыў пагалоўе жывёлы, а прырост валавога збору зерня самы высокі ў вобласці — амаль 70%. Акрамя таго, даўно на Пастаўшчыне не атрымлівалася, каб не было стратных сельгаспрадпрыемстваў. Сёлета такіх няма.

— Вынікі сапраўды ўражваюць, а што паспрыяла іх дасягненню?

— У першую чаргу адносіны саміх людзей да выканання сваіх абавязкаў. Таму што істотна за апошнія гады нічога не змянілася: тыя ж землі, тая ж тэхніка. А што да кадраў, то іх стала нават менш. Калі 4 гады назад я ўзначаліў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, то ў гэтай сферы ў нас былі задзейнічаны 3 200 чалавек, сёння — 1 800.

Балючая для мяне тэма — ліквідацыя чатырох сельгаспрадпрыемстваў. Падкрэслю, такая мера была вымушанай (гэтыя гаспадаркі мелі мільярдныя даўгі), і рашыцца на яе было надзвычай складана. Аднак нам удалося абысці вострыя вуглы. У выніку той, хто пажадаў застацца ў сельскай гаспадарцы, працаўладкаваны, пагалоўе жывёлы захавана, ворыўныя землі апрацоўваюцца, у большасці сваёй задзейнічаны і вытворчыя памяшканні. А галоўнае — чатыры сельгаспрадпрыемствы прызнаны банкрутамі і перададзены пад іншае кіраўніцтва, што дазволіла зняць груз непад’ёмных даўгоў.

СённяўстадыіліквідацыізнаходзіццаіВарапаеўскіДАК. На што спадзявацца варапаеўцам?

— Як бы дзіўна гэта ні гучала, але перспектывы добрыя. Польская мэблевая група кампаній Szynaka выказала намер цалкам выкупіць ДАК. Зараз мы актыўна вядзём перамовы наконт гэтага. Асабліва прыемна, што інвестар гатовы працаўладкаваць людзей, якія працавалі апошнім часам на прадпрыемстве. Першапачаткова планавалі вырашыць усе арганізацыйныя моманты (афармленне дакументаў, правядзенне таргоў) да канца бягучага года, аднак, на жаль, тэрміны пераносяцца, і давядзецца пачакаць.

Не так хутка, як нам хацелася б, вядуцца каштарысныя работы і па былым заводзе жалезабетонных вырабаў. На яго базе расійскі інвестар плануе адкрыць новае прадпрыемства па вырабе пялет і каркасных дамоў з бруса. Рэалізацыя гэтага праекта будзе каштаваць каля 25 мільёнаў еўра. Такой унушальнай сумай ён не валодае, без крэдытаў не абысціся, а іх афармленне патрабуе нямала часу.

— Сяргей Васільевіч, як кіраўнік раёна якія першапачатковыя задачы ставіце перад сабой і сваёй камандай на бліжэйшую перспектыву?

— І надалей рабіць усё неабходнае для паляпшэння дабрабыту людзей. У прыватнасці, гэта стварэнне новых рабочых месцаў у раёне. Сёння мяне хвалюе, што многія людзі выязджа­юць на працу за мяжу і ў сталіцу. Гэта паказчык таго, што нам яшчэ ёсць над чым працаваць. Таксама будзем працягваць будаваць жыллё, сельскагаспадарчыя і сацыяльна значныя аб’екты. Падрабязна спыняцца на гэтым не буду, бо, з’яўляючыся прыхільнікам «Пастаўскага краю», ведаю, што ён надае шмат увагі асвятленню гэтай тэмы.

— Наша размова адбываецца напярэдадні галоўнай палітычнай кампаніі года. Што скажаце пастаўчанам?

— Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — вельмі адказнае мерапрыемства. Заклікаю ўсіх прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за таго кандыдата, які, на іх думку, будзе паўнавартасна прадстаўляць інтарэсы нашай Пастаўшчыны на рэспубліканскім узроўні, да каго мы зможам звярнуцца па падтрымку ў вырашэнні набалелых пытанняў.

Гутарыла Людміла Зелянкевіч, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы