Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
17 июля 2017

Першым ў вобласці

Прыемная навіна: трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Хацілы-агра" Андрэй Казіміравіч Волк першым на Віцебшчыне нарыхтаваў 1500 тон зялёнай масы траў першага ўкосу ў стрэйч-плёнку і прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва.

У адпаведнасці з умовамі абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў у 2017 годзе, зацверджанымі пастановай прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, механізатар узнагароджаны Дыпломам абкама прафсаюза і прэміяй у суме 115 рублёў.

З Андрэем Казіміравічам я сустрэлася ў мінулую сераду адразу пасля ўручэння ўзнагароды. Яе прывёз прама на месца працы чалавека старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка. У той дзень трактарыст быў заняты ўжо іншай справай — падкормкай рапсу.

— Уборку траў першага ўкосу мы завяршылі яшчэ на мінулым тыдні, — патлумачыла галоўны эканаміст гаспадаркі, а па сумяшчальніцтве — старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Наталля Антонаўна Пабядзінская. — Травы спарадкаваны з 1700 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць з кожнага — 200 цэнтнераў. Сенажу нарыхтавалі 14922 тоны, у тым ліку ў стрэйч-плёнку — 2642.

Па такой прагрэсіўнай тэхналогіі рулонілі зялёную масу Андрэй Волк і Уладзімір Банькоўскі. Абодва ў лідарах раённага спаборніцтва, а Андрэй Волк — і абласнога. На яго рахунку 1598 тон зарулоненага сенажу і 76 тон — сена. Акрамя таго, пры патрэбе станавіўся на касьбу і адвозку масы. Пачнецца жніво — як і ў папярэднія гады, выведзе ў поле камбайн. Летась намалаціў тысячу тон.

— Гэта таму, што ў мяне надзейныя памочнікі, — адзначае. — Раней быў старэйшы сын Коля, летась — малодшы Ілья. І сёлета будзем убіраць збажыну з ім. Ужо рыхтуем камбайн.

Вырысоўваецца сямейная механізатарская дынастыя. Бацька ўжо 23 гады працуе на трактары. Старэйшы сын таксама абраў прафесію механізатара. Закончыў Пастаўскі прафтэхкаледж, адслужыў у арміі і вярнуўся ў Хацілы. Малодшы паступае ў каледж сёлета.

— Напэўна, толькі ва Ульянкі будзе іншая прафесія, — разважае маці Таццяна Уладзіміраўна. — Але яна пра гэта яшчэ не думае, бо перайшла ўсяго ў чацвёрты клас.

Сама гаспадыня была і поварам, і сувязістам, але ў рэшце рэшт прыйшла на ферму і ўжо 12 гадоў паспяхова займаецца вырошчваннем цялушак.

Вось такая працоўная сям'я. Гаспадарцы пашанцавала на іх, ім — на гаспадарку, бо і прасторны дом атрымалі, і заработкі добрыя, і ўмовы працы належныя. А старання гэтым людзям не пазычаць. Прыклад жа, як і належыць, паказвае галава сям'і.

Фаіна КАСАТКІНА.

Интернет-ресурсы